Сёння днём стала вядома, што ў спіс 13 палітвязняў, якіх да 17 верасня выпусцяць на волю, патрапіў Максім Шаўлінскі асуджаны на два гады хіміі.
Літаральна праз гадзіну стала вядома імя яшчэ аднаго аршанца, які будзе вызвалены па гэтай жа амністыі. Ім стаў Сяргей Рудзінскі, які за абразу прадстаўніка ўлады быў асуджаны на паўтара хіміі. Гэта чацьверты палітвязень пра якога стала вядома, што ён будзе вызвалены. пацярпелым па яго справе быў таксама Дзмітрый Вішнеўскі (так жа сама як і ў справе Шаўлінскага) - кіраўнік інспекцыі па справах непаўнагадовых. Рудзінскі свой тэрмін адбываў у Ваўкавыску.