Трохі апрануцца перад халодным сезонам вырашылі маці з дачкой з Оршы. Жанчына яшчэ не старая - 42-гады і яшчэ сочыць за модай, а дачцэ 16 - самы ўзрост каб апранацца прыгожа. І паехалі жанчыны ў Мінск дзе больш можных крамаў. Апраналіся дзёрзка, перабіраючы вопратку, але за такім заняткам яны не заўважылі, што за імі сочаць камеры.
Вось камеры і паказалі, што жанчыны набіралі па 13 найменняў тавараў, сыходзілі ў прымерачную і там магнітамі здымалі кліпсы, а вопратку і абутак адразу клалі ў торбы. Такім чынам жанчынам ўдалося вынесці 12 найменняў тавару на суму 1700 рублёў. Але вярнуцца ў Оршу прыгожа апранутымі не давялося.