Жыхар Магілёва, які вучыўся ў Віцебску па дарозе распаўсюджваў наркату ў Оршы
Прэс-служба міліцыі паведамляе пра раскрыццё ланцуга па распаўсюдзе наркотыкаў у Віцебскай вобласці. Першым затрымалі 27-гадовага жыхара Віцебска, які фасаваў наркотыкі для далейшай аптовай перадачы іх закладчыкам. У яго знайшлі 30 грамаў альфа-PVP — вельмі небяспечнага наркотыка, электронныя вагі і упакоўкі для наркотыкаў.
Другім затрымалі 19-гадовага студэнта 1-га курса аднаго з Віцебскіх універсітэтаў, які на вучобу прыехаў з Магілёва. Ён забіраў «аптовую пастаўку», а потым раскладаў раздробныя закладкі. Хлопец працаваў як у Віцебску, так і ў Оршы. Аператыўнікі гавораць пра як мінімум 90 закладак у нашым горадзе і Віцебску.
Трэцім затрымалі 20-гадовага віцебчаніна, які працаваў толькі ў абласным цэнтры ў сваім раёне. На яго рахунку прынамсі 50 закладак.
Раскрутка такой сеткі сапраўдны поспех міліцыі — закладчыкаў лавіць складана, а тут адразу траіх! Ды і колькасць выяўленых наркотыкаў уражвае — 600 грамаў на ўсіх траіх. А гэта каля 4000 дозаў!
Падпішыся на навіны!
Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае
При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается
Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]