06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Беларусь, Здарэнні

Скралі ў Віцебску, арыштаваныя ў Оршы

07.06.2022 14:49

1544 прагляду, 0 каментароў

Дзве жанчыны, якіх падазраюць у абкраданні пенсіянеркі затрыманыя

Схема па якой абакралі віцебскую пенсіянерку вядомая даўно, але ж старыя людзі працягваюць патрапляць на гэтую простую злачынную методыку. Пры такой схеме галоўнае для вароў — патрапіць у кватэру ахвяры, далей усё робіцца хутка і на аўтамаце.

Дык вось, 3 чэрвеня днём у кватэру да віцебскай 87-гадовай пенсіянеркі пагрукаліся дзве жанчыны. Яны прапаноўвалі купіць мала каму патрэбныя пледы. Пры гэтым даверлівая пенсіянерка хаця і не збіралася нічога купляць, запусціла варовак у кватэру. Далей адна з іх загаворвала зубы бабулі, а другая ў гэты самы час шарылася па паліцах хаты. Такім чынам жанчыны скралі залаты цэп. Але на гэтым не ўсё — адчуваючы бяспеку — што ім машла зрабіць слабая старушка — жанчыны проста з ахвяры сарвалі залатыя завушніцы. Ад такой нахабнасці перапужаная жанчына не адразу набралася сілаў звярнуцца ў міліцыю. Калі міліцыянты прыехалі на месца здарэння, то бабуля яшчэ і не магла апісаць знешнасць злачынцаў — у яе кепскі зрок.

А ў гэты час вароўкі з нарабаваным, перакананыя ў сваёй безпакаранасці, рушылі дамоў у Бабруйск. Але даехалі яны толькі да Оршы дзе і былі затрыманыя. Жанчыны гэтыя раней ужо судзімыя за падобныя злачынствы і таму міліцыя падазрае, што інцыдэнт у Віцебску быў не адзіным. Калі вы таксама пацярпелі ад дзеянняў гэтых жанчынаў, то паведамце пра гэта ў міліцыю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Скралі ў Віцебску, арыштаваныя ў Оршы

Дзве жанчыны, якіх падазраюць у абкраданні пенсіянеркі затрыманыя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение