Лаўрэатам прэміі стаў правабаронца стваральнік і кіраўнік Праваабрончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі. Ён ужо маў некалькі прэстыжных міжнародных прэміяў і нават з'яўляецца ганаровым грамадзянінам Парыжу. На Ноблеўскую прэмію ён намінаваўся ажно 5 разоў!
Зараз Алесь Віктаравіч знаходзіцца ў зняволенні і чакае прысуду па фальшывым абвінавачанні ў фінансаванні пратэстаў. Таму мы не можам пагаварыць з лаўрыятам напрамую, але можам узгадаць яго мінулыя аповеды. Прапануем вам паглядзець відэа з прэзентацыі кнігі "Ртутнае срэбра жыцця", якая адбылася ў Оршы пасля папярэдняй адсідкі Алеся Бяляцкага.