Вітольд быў родам з Бярозаўкі, якая ў Заходняй Беларусі, але памёр ён зусім побач з Оршай — у Шклоўскай калоніі. Улады так і не змаглі растлумачыць дзіўны стан і смерць актывіста, у сувязі з чым дастаткова абгрунтавана родзічы загінулага і праваабаронцы схільныя лічыць смерць Ашурка забойствам.
Сёння 13 кастрычніка ніхто ўжо не зможа павіншаваць яго з днём народзінаў. Але ж можна напісаць ліст, падтрымаць, павіншаваць, выказаць пажаданні тым палітвязням, якія зараз знаходзяцца ў турмах.
Адрасы ўсіх прызнаных людзей, якія прызнаныя палітвязнямі можна знайсці тут. На тэрыторыі Беларусі спіс даступны праз ВПН. Напісаць і адправіць ліст — гэта не складана, але ж гэта моцная маральная падтрымка для людзей у зняволенні.