Рэпетыцыйнае тэставанне для абітурыентаў пройдзе ў тры этапы, яно разлічана на падрыхтоўку маладых людзей да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Першы этап адбудзецца з кастрычніка па снежань. Другі - са студзеня па люты, трэці - з сакавіка па красавік.
Па выніках праверкі тэсту кожны абітурыент можа звярнуцца па платную кансультацыю ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы альбо ў Ліцэй БДУ ў Менску.
Кошт праходжання "рэпетыцыі" ЦТ па адным прадмеце - 41.800 рублёў. Аплата ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы "Разлік" адзінай разліковай прасторы (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у разлікова-касавых цэнтрах, плацежна-даведачных тэрміналах банкаў. Атрымальнік - УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў»: разліковы рахунак № 3632934510021, філіял № 529 «Белсувязь» ААТ ААБ «Беларусбанк» г. Мінска, код 720, УНП 190194148. Пры афармленні плацяжу неабходна ўказаць серыю і нумар дакумента, які сведчыць пра асобу абітурыента.
У Оршы рэпетыцыйнае тэставанне адбудзецца ў Аддзеле адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама па вуліцы Замкавая, 11, тэл. (8-0216) 21-33-04.