Сіноптыкі папярэджвалі пра небяспеку надвор'я ў нядзелю, давалі яму аранжавы ўзровень. Але такога спрагназаваць не мог ніхто. Літаральна за некалькі гадзін па Віцебскай вобласці выпала месячная норма ападкаў. У выніку: вылецеўшыя з дарогі машыны, паваленыя дрэвы.
Яшчэ горш тое, што снег, які пайшоў з раніцы, хутка пераўтварыўся ў мокры снег, а пад вечар яшчэ і растаяў. Мокры снег моцна браўся за драты электрычнасці, што для нашага рэгіёну дадало непрыемнасці - на электрыфікаваных учатсках чыгункі цягнікі не маглі "схапіцца" за кантактную сетку. МЧС паведамляе, што ў выніку ў Талачынскім застрала некалькі цягнікоў, якія не маглі працягнуць рух каля 3 гадзінаў.
Нажаль расслабляцца не варта. На сёння таксама абвешчаны арандавы ўзровень з-за магчымага снегападу.