Агулам па справе, як паведамляе абласное МУС, затрымана 7 чалавек. Тры чалавекі, якіх называлі "мяснікамі" - яны скупалі кароваў, паздзелвалі іх, а мяса прадавалі па Беларусі і ў Расеі. Але схема іх не магла б працаваць, калі б не затрыманыя трое загадчыкаў фермамі і 1 брыгадзір - усе з гаспадарак Дубровенскага раёна, але, відавочна, што схема працавала шырэй. Толькі за 5 месяцаў мінулага года так было рэалізавана 10 каровак. Колькі ж кароваў патрапіла пад нож мяснікоў за ўсе гады дзейнасці схемы не вядома.
Сама схема выгладала наступным чынам: кіраўнік гаспадаркі, калі хацеў падзарабіць, выбіраў найбольш падыходзячую карову з гаспадаркі. Гэта магла быць старая карова, або лішні цялёнак, які нарадзіўся слабаватым. Хаця прадаваліся і дастаткова здаровыя жывёлы. Кіраўнікі прадпрыемстваў выкупалі іх танна - парадку 300 рублёў за карову. Пры чым, грошы на рахунак прадпрыемства не паступалі з кішэні чалавека, а вылічваліся потым з яго заробку. "Мяснікам" карова прадавалася прыблізна за 1000 рублёў. Тут жа раздзелвалі тушу ў полі, ці на ферме ў антысанітарных умовах. А самі потым маглі прадаць прыблізна за 2.000. Прынамсі, так выглядае па падліках міліцыі, бо за 10 апошніх кароваў страты палічылі ў 20.000 рублёў.