Ютуб ды іншыя сацыяльныя сеткі зрабілі магчымасць кожнаму стаць відэа-блогерам. Некаторыя нават выказвалі прагнозы, што ў будучым амаль у кожнага жыхара планеты будзе свой блог з унікальным кантэнтам. Не скажам за ўсю планету, але ж Смаляны пад Оршай, сапраўды, анамальна насычаныя відэа-блогерамі і дастаткова цікавымі. Вельмі груба можна сказаць, што тут па аднаму цікаваму блогеру на 300 чалавек. І гэта варта ўлічыць, што частка насельніцтва - студэнты мясцовага коледжа, якія ў Смалянах не жывуць пастаянна.
Мы вырашылі зрабіць такі агляд ютубераў з анамальнай вёскі, якая акрамя таго славіцца яшчэ і сваімі архітэктурнымі помнікамі. Кожны дзень на нашым сайце і ў сацыяльных сетках будзе з'яўляцца па аднаму блогеру ,які можа быць цікавы сваім кантэнтам. Пачатак серыі публікацыяў ужо заўтра на нашым сайце, які на тэрыторыі Беларусі даступны праз праграмы VPN.