Уладзімір Яскевіч напэўна самы цікавы блогер Смалянаў і дакладна самы актыўны. Яго канал называецца проста «Смалянскі блогер». Нарадзіўся ён сам не ў Смалянах, а ў вёсцы Дроздава, але ж больш вядомы ў Смалянах пад мянушкай «Ягадка». Па яго словах, пачаўся занятак ютубам з таго, што дзеці падарылі пажылому чалавеку сучасны мабільнік, які мог здымаць відэа. А потым і паказалі куды гэтае відэа можна заліваць.
Канал адрозніваецца сваёй непасрэднасцю і харызмай вядучага. Ягадка распавядае пра простае сялянскае жыццё, трохі пра вёску, трохі пра мерапрыемствы ў вёсцы. Але галоўнае — тое як ён гэта ўсё распавядае. Простая, жывая мова, калі-небудзь з мацюком прыцягвае ўвагу да гэтага канала.
У прынцыпе пару гадоў таму мы пісалі ўжо пра «Смалянскага блогера». І такім чынам першымі прыцягнулі да яго ўвагу. Потым быў вялікі артыкул у «Камсамольскай праўдзе» і нават удзел у тэле-шоў «Камень, ножницы, бумага». Прыемна і тое, што канал працягвае абнаўляцца прыблізна раз на месяц.
Спасылка на канал «Смалянскі блогер» тут. Спасылка на ўступ серыі тут. Спасылка на канал Pablo Football тут. Спасылка на канал Дзмітрыя Швядко тут.