Адзін з першых смалянскіх відэа-блогераў пра якога мы распавядалі — Павел Іваноўскі. Тады мы пісалі, што Павел не актыўна апошнім часам вядзе свой ютуб блог, бо ў яго з’явіўся новы праэкт. Прыйшоў час распавесці пра гэты праэкт.
Цяпер Pablo перайшоў з ютуба ў Tik-tok — адну з самых модных сёння сацыяльных сетак. І, падобна, што не памыліўся. Калі ў іншых смалянскіх блогераў на ютубе сотні праглядаў, то ў новага канала іваноўскага ў Tik-tok праглядаў тысячы. Самы папулярны ролік прысвечаны смалянскай лазні набраў 16.000 праглядаў.
Вядзецца канал не адным Паўлам, а смалянскім дуэтам. Яго кампаньён — Ягор Сапрыкін таксама жыхар гэтай унікальнай вёскі.
Удваёх хлопцы шмат экспераментуюць, здымаюць кароткія ролікі ў розных фарматах, на розныя тэмы. Але ж у цэнтры канала — родная вёска. Дуэт распавядае пра Смаляны, не толькі гісторыю вёскі, колькі яе сучаснасць.
Спасылка на канал pabloobzor77 тут. Спасылка на ўступны артыкул серыі тут. Спасылка на артыкул пра канал Дзмітрыя Швядко тут. Спасылка на артыкул пра канал Pablo Football тут. Спасылка на артыкул пра канал «Смалянскі блогер» тут. Спасылка на артыкул пра канал «Кухня Фізрука» тут.