Сёння распавядзем вам пра, здаецца, самага папулярнага блогера са Смалянаў. Ягонаму каналу ў Tik-tok няма яшчэ і года, але фармат і тая падача з якой ён робіць свой кантэнт ужо знайшлі не мала прыхільнікаў. Аляксандар Дойнікаў хаця і выпусціў не шмат ролікаў, але ж яго можна назваць самым папулярным сярод смалянскіх канкурэнтаў — колькасць падпісчыкаў на канале — 1328. А самы папулярны ролік — першы — набраў ужо больш за 248 з паловай тысяч. Яшчэ чатыры ролікі з 8 апублікаваных на канале, набралі больш за 10 тысяч.
Дарэчы, галоўнае пра што гаворыць у сваіх роліках Саня (так ён называе сам сябе), гэта пошук жонкі. Складаецца ўражанне, што менавіта для пошука жонкі ён і завёў канал. Але больш у сваіх роліках Аляксандар не гаворыць, а спявае і танчыць. Хаця і здаецца, што выглядае гэта фрыкавата, але ж ён насамрэч удзельнічае ў самадзейнасці і час ад часу спявае на сцэне.
Відэа, якое мы тут публікуем не з ягонага канала, а як раз такое, якое паказвае ягоны выступ на сцэне.
Спасылка на канал Сані тут. Уступны артыкул тут. Артыкул пра блог Дзмітрыя Швядко тут. Артыкул пра блог Pablo Football тут. Артыкул пра «Смалянскага блогера» тут. Артыкул пра «Кухню фізрука» тут. Артыкул пра «pabloobzor» тут.