На адным з праўладных каналаў з'явілася абразлівае відэа з удзелам затрыманай за падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы жанчыны. Гаворка ідзе пра Алену Янушэўскую. Вядома, што яе затрымалі ў пачатку кастрычніка. 5 кастрычніка жанчыну судзіў Дзмітрый Разумовіч, але прысуд нам пакуль не вядомы.
На прысуд мала хто звярнуў бы ўвагу, але аршанскія сілавікі менавіта на Янушэўскай прымянілі "пакаяльнае відэа". Раней такія відэа пра затрыманых у Оршы не выкарыстоўваліся.