21:00

+10

3 м/с

992 гПа

00:00

+10

3 м/с

993 гПа

03:00

+9

2 м/с

993 гПа

06:00

+7

3 м/с

993 гПа

09:00

+8

4 м/с

994 гПа

Орша, Палітыка

Рэпрэсіі абвастрыліся

11.10.2023 17:58

799 праглядаў, 0 каментароў

З восені ў Оршы павялічылася колькасць палітычных судоў

У плане палітычных рэпрэсій Орша быў адносна спакойным горадам. Не сказаць, каб рэпрэсіяў зусім не было, але ж іх колькасць была меньшая чым у іншых буйных гарадах, асабліва калі параўноўваць з Брэсцкай і Гомельскай абласцямі. Але ж з восені рэпрэсіі абвастрыліся. Што бачна, у тым ліку, па працы Аршанскага суда.

Так, 27 верасня ў Оршы асудзілі жанчыну з прозвішчам, якое пачынаецца на літару Г., больш дакладна яе імя мы пакуль не высветлілі. Суд абвінаваціў яе ў падпісках на нейкі канал, які ўладамі прызнаны "экстрэміскім". Па меркаванні суда, яна падпісала на канал з мэтай распаўсюда інфармацыі. Прыгавор - штраф у 370 рублёў.

Ужо 29 верасня ў судзе апынуўся жыхар Оршы Ш. Яго абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні, што выявілася ў тым, што ён захоўваў на сваёй старонцы ў Інстаграме герб "Пагоня". Сам мужчына растлумачыў, што калісці дадаў герб, а потым не змог выдаліць, бо згубіў дотуп да старонцы. Яго асудзілі на 15 сутак арышту.

А ўчора ў раскладзе Аршанскага суда з'явілася паседжанне па справе Сяргея Вальковіча, якога судзілі за "экстрэмізм". У чым праявіўся экстрэмізм аршанца пакуль не зразумела. Ёсць верагоднасць, што гэта ўжо паўторны суд, бо на мінулым тыдні прозвішча мужчыны таксама было ў раскладзе работы Аршанскага суда.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэпрэсіі абвастрыліся

З восені ў Оршы павялічылася колькасць палітычных судоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение