Напярэдадні адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага будынку Бабініцкага аддзелу міліцыі Аршанскага аадзелу ўнутраных спраў на траспарце.
З падарункамі і зычэннямі ў Бабінічы прыехаў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў. Перад будынкам на ўрачыстасці быў пашыхтаваны асабісты склад мясцовай міліцыі. У сваім відэаматэрыяле міліцыя практычна не паказала, як выглядае будынак. Дасяжныя толькі пара кадраў звонку і пара знутры, якія не даюць паўнавартаснага ўяўлення пра тое, наколькі якасна праведзеныя аднаўленчыя работы.