Учорашні снег ужо прывёў да вялікай колькасці аварыяў і, нават, загінулых. Раніца таксама ўжо прывяла, як мінімум, да адной аварыі ў раёне. І ўсё гэта з-за вялікага снегу, які ўчора выпаў у рэгіёне.
І не толькі ў нашым рэгіёне - усю Віцебшчыну ўчора 27 лістапада накрыла снегам. Найбольш снегу насыпала ў абласным цэнтры - 8 сантыметраў. У Оршы - 5 наваліла 5 сантыметраў снегу, а ў Сянно 4 сантыметры. Снег зрабіў слізкімі дарогі.
Але ж не варта расслабляцца! На сёння сіноптыкі прагназуюць таксама слізкія дарогі, наліпанне снегу і г.д. Галаледзіцу прагназуюць і на заўтрашнюю пятніцу.