Віктару Ўладзіміравічу Ціткову 68 гадоў, ён пражываў у вёсцы Новае Сяло не далёка ад Межава. Яшчэ 20 снежня ён выйшаў з дому ў невядомым кірунку і да гэтае пары яго месцазнаходжання не вядомае, то бок, прайшло ўжо 10 дзён як пажылога мужчыны няма дома.
Мужчына хварэе дэменцыяй з-за чаго ў яго можа знікаць памяць.