Звычайна спакойны на выходных твітар у гэтыя суботу-нядзелю ўзарваўся ўзгадваннямі пра Оршу. Найбольш часта пра Оршу ўзгадвалі ў сувязі са з'яўленнем у СМІ фота-рэпартажаў з сустрэчы "Праваслаўнага Казачага Ваенна-патрыятычнага Клуба ў імя Архангела Міхаіла" з навучэнцамі СШ №19, якая прайшла ў лютым, але толькі зараз была заўважана грамадствам.
Два найбольш папулярных твіта рэпосціліся вельмі многімі карыстальнікамі твітара: "Тут шмат фотачак, каб зразумець, што нешта не так у гэтай краіне", другі твіт выглядаў такім чынам
Запомни,деточка , белязык придумали поляки,Белоруссию-большевики, Пагоня и БЧБ - фашня. Вот те медальку, дитя #Орша pic.twitter.com/YglH6bBegR
— Kayla_JD (@Kayla_JD) 8 июня 2015
Многіх карыстальнікаў сацыяльных сетак інфармацыя падштрухнула да дзеянняў: некалькі чалавек публічна накіравалі свае звароты з абурэннямі ў міністэрства адукацыі і аршанскі выканкам, таксама шмат хто перапосціў заклік пісаць лісты ў адпаведныя інстанцыі.