Сайт прысвечаны фанацкай субкультуры Belultras.by спасылаючыся на ананімныя крыніцы, учора паведаміў, што ў аршанскай міліцыі пад вартай знаходзіцца 24 фанаты Жодзінскага Тарпеда. Мы праверылі інфармацыю па сваіх крыніцах.
Сапраўды, пасля здарэння ў нядзелю, калі некалькі жодзінцаў напалі на дваіх непаўнагадовых фанатаў ФК Орша ў Жодзіна пачаліся затрыманні. Падставай для затрыманняў стала распачатая следчым камітэтам крымінальная справа па артыкуле грабёж - у аднаго з аршанцаў жодзінцамі была атабраная фанацкая атрыбутыка.
Па нашай інфармацыі больш за 10 фанатаў з Жодзіна былі дастаўлены ў Оршу і змешчаны пад варту, але яшчэ ў чацвер іх сталі выпускаць, а па стане на пятніцу на свабодзе знаходзіліся ўсе затрыманыя. Сама справа перакваліфікавана з артыкула "Грабёж" у артыкул "злосная хуліганства", бо пацярпелы бок прытэнзіяў не мае, але пакінуць масавую бойку пры вялікай колькасці сведкаў без завядзення справы таксама не магчыма.
Яшчэ два фанаты Жодзіна яшчэ чакаюць свайго затрымання - іх міліцыя вылічыла, але затрымаць пакуль не змагла.