12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Беларусь, Грамадства

Царква адхрысцілася ад казакоў

19.05.2016 21:33

3639 праглядаў, 9 каментароў

У СМІ працягваецца шуміха звязаная з удзелам дзяцей з Талачынскага раёна ў вайсковых лагерах, якія арганізоўваюць расійскія нацысты

Чарговы артыкул на дадзеную тэму быў апублікаваны парталам tut.by. Спасылаючыся на ранейшае раследванне "Нашай Нівай", карэспандэнты tut.by звярнуліся да прадстаўнікоў царквы. Царква ў артыкуле Нашай Нівы фігуравала ў меньшай ступені чым казацкія арганізацыі, але па меркаванні журналістаў, мае непасрэднае дачыненне да стварэння названых у артыкуле казацкіх арганізацый і адпраўкі дзяцей у лагеры нацыстаў.

Tut.by звярнуўся да двух святароў Віцебскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы - Алега Плаксіцкага, які служыць у вёсцы Друцк (пры гэтым прыходзе і працаваў казацкі клуб Гаўрыліных - сямейная пара засвяціўшаяся ў сш №19) і Аляксандра Кавалёва, які кіруе аддзелам па працы з моладзю ў епархіі.

Абодва святары ў адзін голас адкрэшчваюцца ад казацкіх клубаў Гаўрыліных і адпраўкі дзяцей у Расію.

Так, Друцкі святар адказаў журналістам, што ўжо некалькі гадоў не кантактуе з Таццянай Гаўрылінай (на фота), а казацкі клуб арганізаваны ёй у Друцку пры царкве ўжо даўно не існуе.

Аляксандар Кавалёў таксама сказаў, што з Гаўрылінай супрацоўніцтва ў іх няма, а дзеці, якія займаюцца пры царкве ўжо даўно не ездзілі ў Расію з-за недахопу грошай.

На наступны ж дзень Наша Ніва апублікавала запіс тэлефоннай размовы з гэтым святаром, дзе ён гаворыць "Мы (у кантэксце маюцца на ўвазе дзеці пры царкве) ездзілі ў Расію, ездзім і будзем ездзіць"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Царква адхрысцілася ад казакоў

У СМІ працягваецца шуміха звязаная з удзелам дзяцей з Талачынскага раёна ў вайсковых лагерах, якія арганізоўваюць расійскія нацысты

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение