На Берасцейшчыне працягваецца рэалізацыя агульнанацыянальнай акцыі «Чытаем па-беларуску з Velcom» для дзяцей 2-3 класаў, чарга дайшла да Пінска. У гэтым старажытным палескім горадзе ўрок для дзетак правялі знаны вядоўца Юры Жыгамонт і лёгкаатлетка з Оршы Аліна Талай. Пасля ўроку Аліна прызналася, што любіць беларускую літаратуру і ёй ёсць, што распавесці дзецям:
Я чытаю вельмі шмат беларускай літаратуры і вось не так даўно, на мінулым тыдні, была прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, у якой я удзельнічала. І вы можаце таксама пачытаць.
У Пінску адкрытыя заняткі беларускай мовы і літаратуры ў межах акцыі «Чытаем па-беларуску з Velcom» адбыліся ў двух школах і адной гімназіі. Далей акцыю прымае Лунінец, а пасля — навучальныя ўстановы Гарадзеншчыны.
Фота: media-polesye.by.
Caша Фу гас
Усё цудоуна, але чаму пакутаюць аршанския дзеци? Чаму маучыць улада? Дзе ты, Алина, кали цябе няма побач, ци нашы дзеци горш за астатних?