На 83-м годзе жыцця памёрла Муза Канстанцінаўна Заслонава, рэжысёр-дакументаліст кінастудыі "Беларусфільм", старэйшая дачка легендарнага героя ІІ Сусветнай вайны Канстанціна Заслонава. Муза Канстанцінаўна скончыла БДУ, а затым Усесаюзны дзяржаўны інстытут з чырвоным дыпломам. Працавала на студыі "Летапіс" з 1967 г. Пра свайго бацьку зняла фільм і напісала дакументальны раман «Прозвішча», паведамляе "Народная воля".
Каб выдаць кнігу за свой кошт, Муза Канстанцінаўна прадала вялікую кватэру і купіла жыллё куды больш сціплае. Сваёй сям'і ў Музы Канстанцінаўны не было.