Традыцыйна перад Новым годам прэзідэнт краіны ўзнагароджвае асобных дзеячаў розных сфераў. 28 снежня такое ўзнагароджанне адбылося ў Мінску. Сярод 54 чалавекам, узнагароджаных Лукашэнкам, двое аршанцы. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны дырэктар унітарнага прадпрыемства "Ніть", якое належыць таварыству глухіх. Абгрунтоўваецца ўзнагароджанне тым, што прадпрыемству за апошнія гады ўдалося пашырыць асартымент, павялічыць прыбытак і дасягнуць высокіх паказчыкаў па энэргазбераганні.
Другім узнагароджаным дырэктарам аршанскага прадпрыесмтва стаў кіраўнік "Чырвонага барацьбіта" Аляксандар Шульгін, яму прысвоена званне "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды перад Новым годам — звычайная справа. Так, на апошнім у гэтым годзе паседжанні райсавета дэпутатаў Федэрацыя прафсаюзаў узнагародзіла кіраўніка Аршанскага выканкама медалём "110 год прафсаюзнаму руху Беларусі". А твітар-акаўнт аршанскага мясякамбіната паведамляе пра ўзнагароджанне прадпрыемства па выніках выставы "Калядная скарбніца" — арганізацыя ўзнагароджана за самы лепшы стэнд.