Некалькі год таму з-за будаўніцтва жылога дома, які ў народзе празвалі "Свечка" ў адным з паркаў у раёне Чаромушак было спілавана некалькі даволі вялікіх дрэваў. Тады гэта выклікала некаторае абурэнне жыхароў раёна, што не спыніла будаўнічыя работы. У пачатку 2017-га года знішчэнне дрэваў у Чаромушках працягнулася. І на гэты раз дрэвы сталі ахвярамі будаўнічых работаў. Цяпер будаўніцтва вядзецца на месцы былога камерцыйнага інстытута па вуліцы Якубоўскага. Рабочыя ўжо ўсталявалі на месцы будучага будаўніцтва вагончыкі, агароджу і пачалі выпілоўваць дрэвы, якія ім будуць перашкаджаць. Што будзе будавацца не вядома - пашпарту аб'екта пакуль няма.
У гэтым жа раёне на днях распачалося і яшчэ адно будаўніцтва. На пустыры каля скрыжавання вуліцаў Якубоўскага і Грыцаўца іншыя рабочыя таксама ўжо абгарадзілі пляцоўку на якой, па нашай інфармацыі, будзе пабудаваны гандлёва-забаўляльны цэнтар.