03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Падзеі-2016. Верасень

24.01.2017 07:07

2984 прагляду, 0 каментароў

Канец выбарчай кампаніі, крыху культуры і арыгінальныя падзеі. Узгадваем падзеі верасня

Верасень у Оршы прайшоў адносна спакойна. Найбольш яскравы падзеяў было звязана са сферай культуры. Нарэшце, ў Оршы прайшоў фестываль фарбаў "Холі". Жыццярадаснае свята спрабавалі правесці ў горадзе ўжо на працягу некалькіх год, але розныя заяўнікі патраплялі на пастаянныя адмовы і забароны. У 2016-ым, нарэшце, новае яскравае мерапрыемства ў наш горад прыйшло. Гурт "Лепшы квас" правёў свой першы цалкам электрычны сольны канцэрт у Мінску, а гурт "Тарас на Парнасе" перамог у хіт-парадзе "Радыё Сталіца", іх песня "Кола" была названая песняй жніўня. А, вось, мінскія рок-госці ў Оршу не даехалі і без таго не частыя канцэрты ў нашым горадзе атрымалі яшчэ адну адмену -0 на гэты раз быў адменены канцэрт гурта "Без білета".

Увогуле верасень праходзіў вельмі спакойна, з падзеяў незвычайных - аварыя на трасе Орша-Віцебск з удзелам... самалёта. І эвакуацыя школьнікаў з 14-ай школы з-за маленькага пажару. Нават святкаванне чарговай гадавіны "Бітвы пад Оршай" хаця і прайшло па краіне з вельмі шырокай геаграфіяй, але ў Оршы быў чыста сімвалічны. З дасягненняў - на Крапівенскім полі ўпершыню за апошні я 9 год у ноч на 8 верасня, нарэшце, не перашкодзілі пераначаваць людзям. Магчыма, гэта сігнал, што зможа аднавіцца і паўнавартасны фестываль.

Ну, і, каншене, у верасні скончыліся выбары ў парламент. Нечаканасцяў не былою Выбары зноў не прыўнаныя дэмакратычнымі арганізацыямі, у парламент прайшлі стаўленнікі ўлады, якія, традыцыйна, потым на працягу 4 год выглядаюць (як і падчас выбарчай кампаніі) вельмі шэранька. Не абыйшлося і без дробных канфліктаў. Назіральніка - ён жа незарэгістраваны кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ - Віталь Паўлаў быў затрыманы на наступны дзень па заяве кіраўніцы яго ўчастковай камісіі - яна паведіміла, што, быццам бы, Паўлаў яго абразіў. Таксама з падліку галасоў быў выдалены кандыдат ад аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўген Анішчанка. Праўда, на гэты раз выбары па Аршаншчыне скончыліся, хаця і без сур'ёзных рэппрэсіяў, але з даволі прадказальнымі вынікамі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падзеі-2016. Верасень

Канец выбарчай кампаніі, крыху культуры і арыгінальныя падзеі. Узгадваем падзеі верасня

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение