18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Беларусь, Спорт

Трэнера “Смаргоні” могуць пасадзіць

31.01.2017 18:41

3002 прагляду, 1 каментар

Былы трэнер “Смаргоні” за хабар перад матчам з “Оршай” можа сесці ў турму на 5 гадоў.

У Суд Цэнтральнага раёну Менска паступіла крымінальная справа, пачатая летась супраць былога галоўнага трэнера “Смаргоні” Мікалая Рындзюка. Перад матчам з “Оршай” у мінулым годзе Рындзюк даў хабар у 100 еўра начальніку Дэпартамента судзейства Беларускай федэрацыі футбола Андрэю Жукаву за тое, каб ён прызначыў на матч “Смаргонь” – “Орша” “правільнага” суддзю. Гэтым арбітрам аказаўся добра знаёмы Рындзюку Андрэй Сарока. Па словах самога Рындзюка, яго каманду засудзілі ў пары папярэдніх гульняў,а пры Сароку ягоныя падапечныя “адчувалі сябе ўпэўнена”. “Смаргонь” выйграла ў “Оршы” 3:0, і нават аршанцы прызналі справядлівасць перамогі суперніка, але ў галоўнага трэнера “сіня-белых” Юрыя Канаплёва па некаторых момантах узніклі пытанні да арбітражу, ачольнік “Оршы” палічыў, што арбітр быў несправядлівым і дапамагаў смаргонцам.

Андрэй Жукаў ужо быў асуджаны да 5 гадоў зняволення, арбітр Андрэй Сарока пазбегнуў пакарання, хаця неўзабаве пасля таго матчу ён на некалькі дзён быў змешчаны пад варту. Цяпер перад судом прадстане Мікалай Рындзюк. Судзіць колішняга футбаліста зборнай Беларусі і трэнера “Смаргоні” будуць па частцы 1 артыкулу 431 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Трэнера “Смаргоні” могуць пасадзіць

Былы трэнер “Смаргоні” за хабар перад матчам з “Оршай” можа сесці ў турму на 5 гадоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение