Штогадовы Кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе ў літоўскім Каўнасе ў кастрычніку і плануе сабраць каля 400 удзельнікаў з усяго свету.
Асаблівая ўвага ў гэтым годзе будзе нададзена гістарычным юбілеям: гадавіна вызвалення Мінска (1944), Пачатак першай сусветнай вайны (1914) і, канешне, Бітва пад Оршай.
У гонар Бітвы на кангрэсе будзе арганізавана вялікая выстава прысвечаная як самой Бітве, так і традыцыі святкаванняў вялікай перамогі.