Традыцыйна два журналісты размаўлялі ў эфіры з двума гасцямі. На гэты раз гасцямі былі сябры нацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 500-годдзя Бітвы пад Оршай Ігар Лялькоў (намеснік старшыні партыі БНФ) і Мікола Купава (знакаміты мастак, ураджэнец Оршы).
Чаму беларусы мала ведаюць пра славутую Бітву, а ўлады перашкаджаюць яе святкаванню? Чаму расіянам можна адзначаць перамогу над беларусамі, а беларусам нельга святкаваць перамогу над рускімі? І, нарэшце, якія планы ў аргкамітэта на святкаванне перамогі. Усё гэта можна было ўчора пабачыць на тэлеканале Белсат, а цяпер паглядзець на сайце тэлеканалу.