Лесапарк пра які гаворыцца знаходзіцца паміж чыгуначным тэхнікумам і былой бальніцай у раёне Заходняя. Напрыканцы навучальнага году па ініцыятыве Анташкевіча прыборку лесапарку праводзілі студэнты чыгуначнага тэхнікуму. На гэты раз акрамя непасрэднай прыборкі будзе праводзіцца яшчэ і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Далучыцца да працы можа любы чалавек. Сустрэцца добраахвотнікаў запрашаюць каля балота ў канцы вуліцы Тэхнічная ў суботу 24-га жніўня а 11-00.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца праз тэлефоны: 8-0216-36-21-81, 8-029-719-21-81