18:00

-6

4 м/с

1013 гПа

21:00

-7

4 м/с

1012 гПа

00:00

-9

3 м/с

1012 гПа

03:00

-9

3 м/с

1012 гПа

06:00

-10

3 м/с

1011 гПа

Рэгіён, Грамадства

У вёсцы, нарэшце, усталявалі знакі

04.03.2017 14:02

3113 праглядаў, 5 каментароў

Васьмімесячная барацьба за дарожныя знакі ў вёсцы паспяхова завяршылася толькі дзякуючы дэпутату Палаты прадстаўнікоў.

У вёсцы Стаўры Аршанскага раёну цэлыя 8 месяцаў трывала барацьба за ўсталяванне дарожных знакаў "Саступі дарогу" і "Галоўная дарога". Здавалася б, навошта яны на вуліцы, хай і галоўнай, але ўсё адно вясковай. Аднак вяскоўцы нездарма наракалі на адсутнасць знакаў - у вёску на высокай хуткасці заязджаюць машыны,а пры гэтым па вуліцы можа ісці чалавек састарэлага веку, на роварах катаюцца маленькія дзеці, іх рэакцыі і досведу можа не хапіць, і тады сутыкнення з машынай не пазбегнуць. Менавіта расслабленасць можа стаць на вясковай дарозе і прычынай дарожна-транспартнага здарэння, калі адна машына не прапусціць іншую. Цяпер для гэтага існуюць знакі. Але паставілі іх толькі пасля васьмімесячнай барацьбы.

Колішні старэйшына вёскі Ігар Грышанаў дабіўся прыёму ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Аршанскай акрузе Людмілы Дабрынінай. Менавіта дзякуючы яе ўмяшальніцтву разам з памочніцай Мацюшэўскай, удалося дамагчыся ўсталявання двух дарожных знакаў "Саступі дарогу" і "Галоўная дарога".

У той жа самы час Бабініцкі сельсавет, як ужо не раз здаралася раней, зрабіў выгляд, што праблема дарожных знакаў яго мала хвалюе, калі грошай не стае нават на пенсію людзям. Давялося звяртацца ў больш высокія інстанцыі, ад дэпутата прыйшла дапамога.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Што рабіць з ільнокамбінатам?

Обсуждение новости: У вёсцы, нарэшце, усталявалі знакі

Васьмімесячная барацьба за дарожныя знакі ў вёсцы паспяхова завяршылася толькі дзякуючы дэпутату Палаты прадстаўнікоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение