Прадказальна, у гэтых раёнах таксама насельніцтва змяньшаецца. Але адносна іншых раёнаў і населеных пунктаў суседніх з Аршанскім раёнах, не так крытычна і, нават, не надта заўважна. Пагадзіцеся, то што ў самім Шклове знікла 119 чалавек - гэта не надта заўважна для амаль 15-тысячнага райцэнтра. У мінулым годзе тут жыло 14.989 чалавек, а цяпер 14.870. Па ўсім Шклоўскім раёне трохі больш, але таксама не крытычна: было ў мінулым годзе 24.538, цяпер 24.191 чалавек.
Дэпрэсіўны Круглянскі раён таксама не паказаў катастрофы, але таксама вымірае стабільна. У райцэнтры жыло 7.315 чалавек, цяпер - 7.159. Па раёне 1 студзеня 2023 было 12.848, а 1 студзеня 2024 - 12.544 чалавекі