Нагадаем, што двое дзяцей - 11-гадовы Кірыл і 14-гадовая Ганна - сыйшлі з дому ў вёсцы Мацюты Горацкага раёна 31 сакавіка каля 16-00. І вечарам каля 21-00 іх пачалі шукаць МНС, міліцыя ды шмат іншых людзей. На пошукі адправілі нават некаторых аршанцаў. За ноч дзяцей так і не знайшлі - была верагоднасць, што яны заначавалі ў лесе, або ўвогуле патанулі. Асабліва палохаў стан хлопчыка - у яго праблемы са здароўем. Толькі на наступны дзень парачка бегляцоў знайшлася. Дзе ж яны былі?
Напачатку варта адзначыць, што дзеці знаходзіліся ў прымнай сям'і. Ганна, якая, відавочна, стала ініцыятарам пабегу прабыла ў новай сям'і меньш за месяц. Хлопчык - каля трох гадоў. Маму Ганны пазбавілі бацькоўскіх правоў па банальнай прычыне - алкаголь. Але якая б ні была мама, для дзіцёнка яна ўсё адно мама. Дзяцей шукалі ў суседніх лясах і ў Горках (там быў зафіксаваны апошні званок дзяўчынкі) і ў суседніх вёсках. А а трымалася ўсё прасцей - дзяўчынка хацела пабачыцца з мамай. За другую палову дня дзеці дабраліся да вёскі Нікуліна. Але ў хату не пайшлі - залезлі ў чужы сарай дзе зрабілі ложкі з сена і там заначавалі. Раніцай бегляцы дайшлі да мому мамы, але правялі там толькі гадзіну ды былі вернутыя прыймным бацькам.
На фота сарай у якім начавалі дзеці.