44-гадовы беларускі спецыяліст Аляксандр Кучынскі стаў спартовым дырэктарам велашашэйнай каманды «Віні Фантыні».
Нарадзінец Воршы з’яўляецца трохразовым чэмпіёнам Беларусі і шасціразовым удзельнікам самай прэстыжнай у свеце шматдзённай велагонкі «Тур дэ Франс». Яго прафесійная кар’ера доўжылася да 2015 года.
Да пераезду ў Італію Кучынскі працаваў спартыўным дырэктарам «Мінска», які пакінуў у канцы 2023 года.