У Горацкім раёне - па дадзеных Белстата - колькасць насельніцтва таксама зменьшылася, але варта разумець спецыфіку раёна. Спецыфіка палягае ў вялікай колькасці студэнтаў Горацкай Акадэміі. Адпаведна, калі ў саміх Горках зменьшыцца насельніцтва, то хутчэй за ўсё, гэта не мясцовае насельніцтва вымерла ці выехала, а зменьшылася колькасць студэнтаў. Што вельмі верагодна ў сёняшніх умовах, калі краіна выглядае не надта прывабнай для студэнтаў-замежнікаў.
Такім чынам у саміх Горках насельніцтва зменьшылася амаль на 2.500 чалавек. 1 студзеня 2023 года было 31.432, а 1 студзеня 2024 - 28.961. Пры гэтым звяртае на сябе ўвагу, бо агулам па раёне насельніцтва зменьшылася не так і моцна. То бок, выглядае так, што студэнтаў стала меньш, а вясковае насельніцтва (акрамя райцэнтра тут не засталося гарадскога насельніцтва) павялічылася, кампенсаваўшы вялікія страты гараджанаў. Так, па ўсім раёне было 38.180 чалавек у мінулым годзе, а ў гэтым годзе 37.710.