На гэты раз валанцёры праэкта "Хрушы супраць" адправіліся з рэйдам у горад Сянно, у краму "Кантынент". І як звычайна адміністрацыя крамы паказала сябе ва ўсёй красе. Актывістам спрабавалі забараніць здымку, чамусьці спасылаючыся на правілы гандлю, а акрамя гэтага валанцёрамі на прылаўках крамы былі выяўлены тавары з скончаным тэрмінам прыдатнасці, а таксама тавары з наўмысна выпраўленым або сцёртымі тэрмінамі.
Адміністрацыя крамы паспрабавала абараніцца, выклікаўшы на актывістаў міліцыю, аднак прыбыўшыя на месца супрацоўнікі адразу сталі на бок апошніх. У краму былі запрошаны работнікі мясцовай санстанцыі, якія зафіксавалі знойдзеныя валанцёрамі парушэнні. Цяпер краме пагражае штраф у памеры ад 30 да 200 базавых велічынь.