Прыпыначны пункт у сталіцы "Інстытут культуры" зачыняецца на рэканструкцыю. З 20 жніўня змяняецца расклад руху цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класу паўз гэтую станцыю. Адпаведна, змяняецца і расклад руху цягнікоў, якія ідуць у Мінск з Оршы. Часовыя змены ў раскладзе датычацца не толькі "Інстытута культуры", але і "Мінска-Ўсходняга", "Мінска-Паўночнага" і "Мінска-Пасажырскага".
Больш падрабязная інфармацыя - у даведкавых службах і на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.