Двое 39-гадовых жыхары Воршы ды 35-гадовы барысаўчанін, які таксама родам з Воршы, абвінавачваюцца ў здзяйсненні 12 крадзяжоў з падвалаў і гаражоў у Аршанскім, Дубровенскім, Лёзненскім і Сенненскім раёнах у перыяд з кастрычніка па сярэдзіну снежня 2016 года.
Мужчыны спецыяльна здзяйснялі крадзяжы ў розных месцах і раёнах, каб іх цяжэй было выкрыць. У гаражы і падвалы пранікалі ноччу, падбіраючы ключы да навясных замкоў. Выносілі паліва, горныя ровары, спінінгі, надзіманыя лодкі, электраінструменты. Ўрон склаў больш за 5,4 тысячы рублёў.
Падазраваныя былі затрыманыя. Следчыя прад'явілі абвінавачанне жыхару Воршы ды жыхару Барысава па ч. 3 арт. 205 КК (Крадзеж, учынены паўторна, групай асоб, у буйным памеры). Другому аршанцу інкрымінуюць крадзеж, учыненую паўторна, групай асобаў.
На дадзены момант раней неаднаразова судзімыя жыхары Воршы заключаны пад варту, барысаўчанін пад падпіскай аб нявыездзе. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў суд.