Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку 10 красавіка па месцы жыхарства непрацуючага жыхара станцыі Мажэеўка Аршанскага раёна быў знойдзены і канфіскаваны незарэгістраваны самаробны малакаліберны пісталет.
У дачыненні да мужчыны Аршанскім міжраённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 артыкула 295 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, а менавіта "Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі". Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.