У бліжэйшыя дні на Магілёўшчыне адбудзецца ХІ Рэспубліканскі экалагічны форум. Напярэдадні на Віцебшчыне вызначылі, хто найбольш эфектыўна ў рэгіёне змагаецца за экалогію. Высветлілася, што адно з самых чыстых прадпрыемстваў знаходзіцца ў Оршы.
Аўтобусны парк № 3 горада Орша адзначаны як прадпрыемства - лепшая аўтатранспартная арганізацыя, што клапоціцца пра зніжэнне забруджвання атмасфернага паветра.