Якія функцыі назіральнікаў за мірнымі сходамі? Чаму важна назіраць на такіх мерапрыемствах і як гэта рабіць? Хочаце атрымаць практычны досвед у назіранні за мірнымі сходамі?
Далучайцеся да сумеснага назірання Праваабарончага Цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага Камітэта!
Мы прапануем прайсці навучанне па назіранні як форме грамадскага кантролю ўвечары 13 сакавіка, а таксама паўдзельнічаць у назіранні за штогадовай акцыяй “Дзень Волі” ўвечары 25 сакавіка 2014 года.
Для ўдзелу ў назіранні неабходна: 1. запоўніць заяўку; 2. прайсці трэнінг па назіранні 13 сакавіка – па выніках можна будзе атрымаць пасведчанне назіральніка ад БХК; 3. прыняць удзел у назіранні 25 сакавіка з запаўненнем анкеты назіральніка.
Да таго ж, назіральнікі павінны прытрымлівацца прынцыпаў назірання, пазначаных у анкеце. Грамадскае назіранне адбываецца на добраахвотнай аснове, як функцыя і асабістая пазіцыя ўдзельнікаў, і не аплочваецца арганізатарамі.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную скрыню: [email protected].