Адкрытая лекцыя "Прававыя механізмы ў праваабарончай дзейнасці" пройдзе 17 сакавіка (панядзелак) у 19.00. Месца правядзення будзе паведамлена дадаткова.
Як дзейнічаюць прававыя механізмы? Ці бываюць праваабаронцы без юрыдычнай адукацыі? Права і закон - гэта адно і тое ж? Як працуе права? Як праз права вырашаць грамадскія праблемы? - yа гэтыя і іншыя пытанні адкажа кіраўнік Цэнтра Прававой Трансфармацыі Lawtrend - Алена Танкачова.
Моладзевая праваабарончая група-Беларусь (каманда "Правы Чалавека "на пальцах") запрашае студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў, грамадскіх актывістаў і ўсіх, каму цікавая тэма лекцыі.
Для ўдзелу ў лекцыі неабходная папярэдняя рэгістрацыя ( колькасць месцаў абмежавана): ліст з імем і прозвішчам адпраўляйце на скрыню [email protected] з паметкай «Лекцыя».