Дадзены верталёт Мі-8 МСБ прызначаны для ВПС і экспарту і абсталяваны рухавікамі ўкраінскага прадпрыемства «Матор Січ», якое нядаўна стала галоўным трымальнікам акцый (60%) ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод».
У жніўні ў Крыме такі верталёт падняўся на вышыню ў 9150 метраў, што вышэй за гару Эверэст. У агульнай жа складанасці Мі-8 МСБ устанавіў 5 сусветных рэкордаў.
Застаецца спадзявацца, што кантракты з айчыннымі і замежнымі арганізацыямі неўзабаве з'явяцца, бо ўжо цяпер два верталёты гэтага тыпу застаюцца на базе створанай нядаўна кампаніі «Orsha-AIR».