06:00

+10

4 м/с

1000 гПа

09:00

+12

5 м/с

999 гПа

12:00

+16

5 м/с

998 гПа

15:00

+19

6 м/с

997 гПа

18:00

+18

5 м/с

996 гПа

Орша, Грамадства

Праблем не было

03.12.2017 17:04

2815 праглядаў, 0 каментароў

Экс-дырэктар Гомельскага мясакамбіната зноў заявіў, што ў Оршу дастаўлялі якасную ялавічыну.

Працягваецца суд па справе Гомельскага мясакамбіната, у якой фігуруе і Аршанскі мясакамбінат. У матэрыяле "Чорныя тушы" мы пісалі пра допыт сведкі - намесніцы дырэктара аршанскага прадпрыемства, якая сцвярджала, што з Гомеля ў Оршу было пастаўлена няякаснае мяса з непрыемным пахам, цёмнага колеру і з цвіллю, якая праходзіла ажно да мышачнай тканкі. Абвінавачанні прад'яўлены шэрагу пасадовых асоб Гомельскага мясакамбіната, мясцовага аблвыканкама і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Ім інкрымінуецца ў віну псаванне болей за 170 тонаў свініны і ялавічыны на агульную суму больш за 7,2 мільярда недэнамінаваных рублёў. Усяго пад судом дзесяць чалавек.

На чарговых слуханнях перад судом адказваў экс-дырэктар Гомельскага мясакамбіната Рычард Стэфановіч (на фота выдання "Гомельская праўда"). Ён адзначыў, што не ўцягваўся ў працэс функцыянавання маразільных камер, бо давяраў свайму намесніку па вытворчасці Аляксандру Бандарэнку і не правяраў яго працу лішні раз. Графік на забой быдла прыходзіў зверху, але Рычард Стэфановіч адзначае, што яго выконваць было цяжка, бо столькі ялавічыны прадпрыемству не было патрэбна. Адсюль і ўзніклі лішнія тоны, якія потым перадавалі ў Оршу дзеля перапрацоўкі на кансервы. Акрамя таго, Стэфановіч паскардзіўся на пацукоў, якіх было цяжка вывесці з мясакамбінату. У матэрыялах справы фігуруюць і тушы, на якіх знойдзены сляды зубоў грызуноў.

Экс-дырэктар адзначыў, што Бандарэнка паведамляў яму пра цвіль на мясе, але не пра маштаб пашкоджанняў. Адпаведна, была думка, што мяса ўдасца ачысціць і перапрацаваць. А даведаўся пра маштабную цвіль на мясе экс-кіраўнік прадпрыемства толькі тады, калі з Оршы прыйшла адпаведная інфармацыя. Былі і іншыя спосабы адправіць мяса на перапрацоўку, але заводы ў Калінкавічах і Жлобіне адмовіліся перапрацоўваць мяса. На заканчэнне, Рычард Стэфановіч проста прызнаў, што ад фактаў адкручвацца не трэба, значыць, на нейкім этапе спецыялістамі былі дапушчаныя пралікі ў захоўванні мяса. Суд працягваецца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Праблем не было

Экс-дырэктар Гомельскага мясакамбіната зноў заявіў, што ў Оршу дастаўлялі якасную ялавічыну.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение