У новай ганчарнай майстэрні для інвалідаў у Воршы будуць вырабляць сувеніры. Для інклюзіўнай ганчарнай майстэрні набылі муфельную печ, ганчарнае кола, спецыяльныя формы, інструменты для работы з глінай, фарбавальнікі, глазур, піша БелТА.
У планах у кіраўніцтва аддзялення — пашырыць працу майстэрні, захапіць працай з глінай не толькі наведвальнікаў, якія прыязджаюць непасрэдна ў майстэрню ў Оршы, але і людзей з інваліднасцю ў раёне.
Для іх дома арганізуюцца выязныя гурткі па інтарэсах.
«Цяпер нашы наведвальнікі вучацца працаваць з глінай, асвойваюць найпростыя вырабы, спрабуюць распісваць іх уручную. Тут вучацца 12 чалавек з інваліднасцю, заняткі з імі праводзіць педагог дадатковай адукацыі Аршанскага раённага эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Анатоль Корсак, у якога вялікі досвед у гэтым напрамку. Нашы падапечныя пасля навучання будуць праводзіць інклюзіўныя майстар-класы для школьнікаў Воршы, першы вопыт такіх урокаў мы арганізавалі для юнакоў з СШ нумар 20», — адзначыла загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання Ірына Чарняўская.
Нагадаем таксама, што ў Воршы працуе кавярня, у якой работнікі — людзі з асаблівымі патрэбамі.