Аршанская прамысловасць ужо не першы год знаходзіцца на нізкім узроўні, большасць заводаў працуюць не на поўную магутнасць, акрамя таго, заробкі на іх часта вельмі нізкія. Адно з паспяховых прадпрыемстваў — завод "Лінпак", побач з асноўным будынкам завода ПАК. Цяпер на базе ПАКу, а магчыма нават замест з'явіцца завод горнага абсталявання і інструмента. Яго плануе пабудаваць польская прамысловая група Fasing.
На месцы ПАКа, паводле планаў палякаў, з'явіцца завод, на якім, згодна з вялікай рэкламай на сцяне завода і ранейшым абяцанням, якія траплялі ў прэсу, будуць ствараць бурыльныя машыны, стальныя канструкцыі, склабкі, злучальныя звёны, рэштак канвеера, ланцугі дыяметрам ад 9 да 60 мм.
Кампанія Fasing існуе з 1913 года, яна з Сілезіі, з Катавіцаў і заснаваная немцамі, якім у тыя часы належаў рэгіён. Кампанія экспартуе сваю прадукцыю ў 33 краіны свету, маючы 60 сталых кліентаў. У тым ліку прадукцыя польскай кампаніі адпраўляецца ў Расею, Кітай, Аўстралію і Злучаныя Штаты. Сёлета палякі былі на выставе ў расейскім Навакузнецку. З нагоды пашырэння кампаніі і яе магутнасцяў, на сайце нават размясцілі арыгінальную мапу свету, "перацягнутую" ланцугамі ад фірмы.
Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю (ПАК) даўно ў даўгах, гэта ўжо шмат гадоў стратнае прадпрыемства. Усе спробы лукашэнкаўскіх чыноўнікаў выправіць сітуацыю, "разгоны" і "разносы" ні да чаго не прыводзілі. 25 жніўня на суботніку на тэрыторыі завода працавалі супрацоўнікі Камітэта Дзяржкантролю і супрацоўнікі райвыканкаму. Яны прыбіралі некаторыя цэхі ПАКа. Цяпер вырашана звярнуцца да замежных інвестараў. На сайце польскай кампаніі свежых навінаў пра Оршу пакуль няма.