06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Беларусь, Грамадства

Рэйтынг буйных гарадоў Беларусі

24.08.2019 09:43

4028 праглядаў, 2 каментара

Орша на 15-м месцы ў Беларусі. Аналізу падвергліся 3 вымярэнні і 9 паказнікаў.

Цэнтр новых ідэй прааналізаваў шэраг дадзеных і вывеў спіс самых развітых і прагрэсіўных гарадоў Беларусі. Праўда, ацэньваліся на гэты раз толькі гарады, у якіх звыш 100 тысяч насельніцтва. 3 вымярэнні — гэта "дэмаграфічная ўстойлівасць", "стан эканомікі" і "якасць жыцця". Свае крытэры спецыялісты патлумачылі наступным чынам:

"Мы не імкнемся “прысароміць” найгоршыя гарады і “пахваліць” найлепшыя — Цэнтр новых ідэй хоча, хутчэй, павялічыць зацікаўленасць грамадства рэгіянальнымі праблемамі і ўзмацніць экспертную дыскусію. Для нас найлепшым горадам з’яўляецца той, жыццё ў якім адначасова ўстойлівае і дынамічнае. У ім чалавек мае большыя шанцы на атрыманне вышэйшай адукацыі, на знаходжанне высокааплатнай працы, на карыстанне сацыяльнымі паслугамі высокай якасці. Наіўна кажучы, найлепшы — гэта горад, у якім хочацца правесці ўсё жыццё. Абраныя дзевяць паказнікаў рэйтынга адлюстроўваюць, безумоўна, нашае ўяўленне пра найлепшы горад. Пры гэтым некаторыя паказнікі не знайшлі свайго адлюстравання ў рэйтынгу, напрыклад, культурнасць гарадоў, стан інфраструктуры ці якасць кіравання, бо мы не знайшлі адпаведнага колькаснага індыкатара. Болей за тое, распрацоўка экалагічнага індыкатара заняла ў нас больш за тыдзень, але ён не быў у выніку ўключаны, паколькі афіцыйныя дадзеныя па экалогіі занадта расплывістыя (замест гэтага мы “аштрафавалі” два гарады з найвялікшымі выкідамі). Але нягледзячы на ўсе праблемы, мы імкнуліся стварыць якасны і празрысты рэйтынг.

У наш рэйтынг увайшлі толькі тыя гарады, якія маюць больш за 100 тысяч чалавек, – у іх жыве больш за палову беларускага насельніцтва і яны з’яўляюцца значнымі паліт-эканамічнымі акторамі. Гэта не значыць, што гарады з 20 ці 70 тысячамі жыхароў не могуць быць добрымі, але іх роля ў Беларусі невялікая і будзе станавіцца ўсё меншай, таму яны выключаныя з рэйтынга. Магчыма, у наступных выпусках мы зробім аналіз большай колькасці гарадоў, але ў нулявой версіі рэйтынга мы вырашылі спыніцца на тых гарадах, якія сапраўды вялікія паводле беларускіх мерак".

У выніку Орша заняла 15-е месца па дэмаграфічнай устойлівасці, 14-е па стане эканомікі і 11-е па якасці жыцця. Выніковае месца нашага горада — 15-е. Першая тройка — Менск, Гародня і Берасце.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэйтынг буйных гарадоў Беларусі

Орша на 15-м месцы ў Беларусі. Аналізу падвергліся 3 вымярэнні і 9 паказнікаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение