06:00

+7

6 м/с

975 гПа

09:00

+7

7 м/с

975 гПа

12:00

+8

7 м/с

976 гПа

15:00

+9

7 м/с

980 гПа

18:00

+10

5 м/с

982 гПа

Орша, Общество

Вынікі-2021. Ліпень

06.02.2022 12:12

2485 просмотров, 0 комментариев

Што адметнага для аршанцаў адбылося ў ліпені летась?

Працягваем падводзіць вынікі мінулага году, і на чарзе ліпень. Сярэдзіна лета запомнілася шэрагам падзей, зьвязанымі найперш з нашым сайтам і пераследам яго галоўнага рэдактара і іншых актыўных аршанцаў.

Але перадусім трэба сказаць, што аршанскі міні-футбольны клуб «Вітэн» у гэтым месяцы стаў чэмпіёнам Беларусі ў 5-ы раз. Аршанская каманда перамагла ва ўсіх 27 матчах, праведзеных перад тым, як выйсці ў фінальную серыю. У фінале з гомельскім клубам ВРЗ «Вітэн» у 5 матчах здабыў 3 перамогі і стаў найлепшай камандай Беларусі.

Раніцай 8 ліпеня адбыліся ператрус і затрыманне галоўнага рэдактара Orsha.eu Ігара Казмерчака. Затым яго выпусцілі, а потым зноў затрымалі і выпусцілі. У канцы месяца стала вядома, што крымінальны пераслед па відавочна сфабрыкаванай справе спынены. Але радавацца не было чаму: неўзабаве стала вядома, што АМГА «Звяз» і ТБМ страцяць рэгістрацыю, а «Цудоўную краму» прымусова зачыняць. «Звяз» быў адной з найбольш плённых арганізацый горада цягам многіх гадоў і рэалізаваў шмат праектаў, праз яго прайшлі сотні маладых аршанцаў. А «Цудоўная крама» прадавала ўнікальныя вырабы рамеснікаў з усёй Аршаншчыны, у яе прыязджалі людзі з іншых гарадоў і краін.

Таксама ў ліпені пачуўся абражаным першы намеснік начальніка Талачынскага РАУС, за што пачалі судзіць 41-гадовага аршанца.

Галоўную падатковую інспектарку Воршы асудзілі на 8 гадоў зняволення.

Памёр Віталь Гранскі, савецкі дысідэнт. Тарасаў-Гранскі быў вельмі рэлігійным чалавекам і не баяўся выказваць сваю пазіцыю, што СССР лічыў непрымальным для інжынера. У 1979 годзе пісьменнік нават заявіў, што не хоча жыць у СССР і запрасіў дазволу выезда за мяжу. Замест гэтага атрымаў канчатковае звальненне з працы. У 2004 годзе ён, жывучы ў Воршы, выпусціў кнігу «Огонь на себя или один против КГБ». У 2016-м кніга перавыдаецца ў Нямеччыне, а сёння яе можна знайсці ў электронным выглядзе. Пазней былі напісаныя кніга «Кое-что о коммунстическом прошлом...», «Виталий Гранский — жизнь и деятельность», а таксама зборнік кароткіх пабытовых расказаў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынікі-2021. Ліпень

Што адметнага для аршанцаў адбылося ў ліпені летась?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение