Віталь Гранскі - гэта творчы псеўданім Віктара Ціханавіча Тарасава, савецкага дысідэнта, які з 2003 года жыў у Оршы. Бацькі Віктара Ціханавіча паходзілі родам з Горацкага раёна. А самога пісьменніка і дысыдэнта паматала па свеце. Ён нарадзіўся ў расейскім Белгарадзе, служыў на флоце, а потым як інжэрнер-праэкціроўшчык (хаця ўніверсітэт так і не скончыў) працаваў у Барысаглебску, Нальчыку, Бранску, Самары, Арэха-Зуева. З савецкай уладай у яго былі разнагалоссі рэлігійнага толку. Тарасаў-Гранскі быў вельмі рэлігійным чалавекам і не баяўся выказваць сваю пазіцыю, што СССР лічыў непрымальным для інжынера. У 1979 годзе пісьменнік нават заявіў, што не хоча жыць у СССР і запрасіў дазволу выезда за мяжу. Замест гэтага атрымаў канчатковае звальненне з працы.
Пасля звальнення знайшоў свой прытулак у царкве дзе як свецкая асоба выконваў розныя функцыі. Для дысідэнтаў позняга савецкага чау царква была хоць нейкім прытулкам. Але непаразуменні з дзяржавай заставаліся і ў 1991 годзе Віктар Ціханавіч адмаўляецца ад расейскага грамадзянства. Да пачатку 2000-х гадоў ён жыў без грамадзянства, але вырашыў вярнуцца на радзіму сваіх бацькоў. У 2003 годзе пісьменнік-дысідэнт прыехаў у Оршу і асеў на Заходняй разам з сынам.
Менавіта ў Беларсі найбольш раскрылася яго жаданне пісаць. У 2004 годзе ён выпускае кнігу "Огонь на себя или один против КГБ". У 2016-м кніга перавыдаецца ў Нямеччыне, а сёння яе можна знайсці ў электронным выглядзе. Пазней былі напісаныя кніга "Кое-что о коммунстическом прошлом...", "Виталий Гранский - жизнь и деятельность", а таксама зборнік кароткіх пабытовых расказаў. Як веруючы чалавек, у 2016 годзе здзейсніў свой рэлігійны подзьвіг - наведаў Ізраіль дзе быў на аўдыенцыі ў Патрыярха Іерусалімскага.
Апошнім часам Віталь Ціханавіч жыў спакойна ў доме разам з сынам і не быў надта заўважнай фігурай. Нечакана, хаця і імкнуўся сябе захоўваць ён на 81-м годзе жыцця захварэў каранавірусам. З-за гэтага 28 чэрвеня ён і памёр. Пахаванне адбылося ў зачыненай труне і забаронай шырокага развітання на Чэрвенскіх могілках.