03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

-0

2 м/с

1002 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

10.06.2017 09:00

6057 просмотров, 0 комментариев

1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9

1630 г. Ігумен Куцеінскага манастыра Іаіль Труцэвіч запрасіў з Кіева для ўсталявання друкарні кніжніка Спірыдона Багданавіча Собаля. Год нараджэння С. Собаля невядомы (каля 1580-1590). Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і бурмістра. Быў настаўнікам і рэктарам Магілёўскай брацкай школы. Потым заснаваў друкарню ў Кіеве.

Спірыдон Собаль. Сучасны малюнак.

1630 г. Спірыдон Собаль выдаў у Куцеінскай друкарні першую кнігу – “Псалтырь”, або “Брашно духовное”.

Друкарня. Мініяцюра XVI-XVII стст.

1631 г. Спірыдон Собаль надрукаваў у Куцеінскай друкарні “Буквар” – “//Букварь // сиречь // Начало учения // детем начинающим чтению // извыкати”. Унікальны экзэмпляр захоўваецца ў Нацыянальным музеі горада Львова (Украіна).

Тытул “Буквара” С. Собаля.

Гравюра ў “Буквары “ С. Собаля.

1631 г. Згодна паданню, цудадзейным чынам пры будаўніцтве Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра явілася Аршанская ікона Божай Маці. Лічылася нябеснай заступніцай абіцелі. Святкуецца 5/18 верасня.

Аршанская ікона Божай Маці. Копія XVIII ст.

1631 г. У Куцеінскай друкарні Спірыдонам Собалем выдадзены “Молитвы повседневные”.

Друкарня. Фрагмент экспазіцыі музея беларускага кнігадрукавання ў Полацку.

1631 г. Княгіня Ганна Багданаўна Стэткевіч, уроджаная Агінская заснавала ў Куцейне Свята-Успенскі жаночы манастыр. У манастыры было пабудавана некалькі храмаў. Ігуменней манастыра стала Еўфрасіння Кіркораўна.

Куцеінскі Свята-Успенскі манастыр. Малюнак Дз. Струкава. 1860-я гг.

1632 г. У Куцеінскай друкарні Спірыдонам Собалем выдадзены “Часослов”, “Апостол”, “Иоанн Домаскин. Октиох”. Пасля гэтага ён выехаў у Буйнічы і забраў з сабою друкарскае абсталяванне, што перапыніла дзейнасць друкарні на 4 гады.

С. Собаль. Малюнак А. Ермалюгіна.

“Апостол”. Выданне Куцеінскай друкарні. 1632 г. Расійская нацыянальная бібліятэка.

1632 г., 1 лістапада У Магілёве заснавана праваслаўная епіскапальная кафедра. Першым праваслаўным епіскапам Магілёўскім, Мсціслаўскім і Аршанскім быў Іосіф Бабрыковіч.

1633 г. Пацверджаны статут аршанскіх рамесніцкіх цэхаў краўцоў, пастрыгачоў і кушнераў.

Гербы рамесніцкіх цэхаў.

Пасяджэнне прадстаўнікоў рамесніцкіх цэхаў у магістраце. Мініяцюра XVII ст.

1634 г. У езуіцкім калегіуме адкрыты клас рыторыкі.

1634 г. Кароль польскі і вялікі князь ВКЛ Уладзіслаў IV Ваза падараваў аршанскаму езуіцкаму калегіуму вёску Дуброўна, а аршанскі пробашч Ян Франчкевіч – сваю юрыдыку ў Оршы.

1634 г. У езуіцкім калегіуме адкрыты дзве бурсы: музычная і для шляхетнай моладзі са збяднелых сем’яў.

Урок спеваў. Гравюра XVII ст.

1635 г. Памёр Аляксандр Багдан Сапега, староста Аршанскі.

1635 г. Аршанскім земскім суддзёй быў Ян Цеханавецкі.

1635-1650 гг. Аршанскім старостам быў князь Рыгор Друцкі-Горскі.

1635 г. Кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла асвяціў прастол царквы Куцеінскага мужчынскага манастыра ў імя Богаяўлення Гасподня. Велічны драўляны храм быў амаль 40-метровай вышыні. Меў адмыслова ўпрыгожаны шасціярусны разны іканастас. Сцены мелі фрэскавы роспіс. Пад ягонымі падмуркамі знаходзіўся падземны храм Уваскрэсення Праведнага Лазара плошчай 11 кв. м.

Пётр Магіла. Гравюра А. Восіпава. 1844 г.

Герб Пятра Магілы. З куцеінскага выдання 1637 г.

Свята-Богаяўленскі сабор. Канец ХІХ ст.; фрагмент мураваных скляпенняў Свята-Богаяўленскага сабора (раскопкі В.М. Ляўко).

Раскопкі падмуркаў і падземных скляпенняў Свята-Богаяўленскага сабора. 1989 г. Фота А.М. Шынкевіча.

Цвікі, знойдзеныя пры раскопках падмуркаў Свята-Богаяўленскага сабора. Фота А.М. Шынкевіча.

1635 г.(?) Нарадзіўся Кіпрыян Аляксандравіч Жахоўскі, грэка-каталіцкі ўладыка Віцебскі, Мсціслаўскі і Аршанскі (з 1674), доктар тэалогіі. Памёр у 1693 г.

Кіпрыян Жахоўскі. Карціна 1680 г.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение